John 6:64 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Але ёсьць сярод вас некаторыя, што ня вераць. Бо Ісус ад пачатку ведаў, хто ёсьць нявернікі, і хто выдасьць Яго.
Belarusian 2017
Аднак ёсць між вамі такія, што не вераць». Бо ведаў Ісус ад пачатку, хто тыя, што не вераць, і хто той, што Яго выдасць.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Аднак ёсьць між вамі такія, што ня вераць”. Бо ведаў Езус ад пачатку, хто ў гэта ня верыць і хто меў Яго выдаць.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
але ёсьць некаторыя сярод вас, што ня веруюць. Бо Ісус наперад ведаў, што ёсьць няверуючыя, і хто здрадзіць Яго.
Belarusian Bokun
Але ёсьць некаторыя сярод вас, што ня вераць». Бо Ісус ад пачатку ведаў, што ёсьць тыя, што ня вераць, і хто выдасьць Яго.