John 7:28 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Тады Ісус усклікнуў у храме, вучачы і кажучы: і ведаеце Мяне, і ведаеце, адкуль Я; і Я прыйшоў ня Сам ад Сябе, але ў ісьціне Той, хто паслаў Мяне, Якога вы ня ведаеце;
Belarusian 2017
А Ісус, навучаючы ў святыні, усклікнуў, кажучы: «І Мяне ведаеце, і ведаеце, адкуль Я есць. І Я Сам ад Сябе не прыйшоў, але праўдзівы Той, Хто Мяне паслаў, а Якога вы не ведаеце.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
А Езус, навучаючы ў сьвятыні, голасна сказаў: “І Мяне ведаеце, і ведаеце скуль Я. І Я сам ад сябе не прыйшоў, але праўдзівы Той, хто Мяне паслаў, а Якога вы ня ведаеце.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
I крыкнуў тады Ісус у царкве, навучаючы і кажучы: і Мяне ведаеце, і ведаеце адкуль Я, і прыйшоў Я ня Сам ад Сябе, але праўдзівы Той, што паслаў Мяне, ды Яго вы ня ведаеце;
Belarusian Bokun
Усклікнуў тады Ісус у сьвятыні, навучаючы і кажучы: «І Мяне ведаеце, і ведаеце адкуль Я, і Я прыйшоў ня Сам ад Сябе, але праўдзівы Той, Які паслаў Мяне, Якога вы ня ведаеце.