John 8:39 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Сказалі Яму ў адказ: бацька наш ёсьць Абрагам. Ісус сказаў ім: калі б вы былі дзеці Абрагамавыя, дык і ўчынкі Абрагамавыя рабілі б;
Belarusian 2017
Адказалі яны і сказалі Яму: «Бацька наш Абрагам». Кажа ім Ісус: «Калі б вы былі сыны Абрагама, рабілі б справы Абрагама.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
У адказ сказалі Яму: “Бацькам нашым ёсьць Абрагам”. Сказаў ім Езус: “Калі б вы былі сыны Абрагама, спаўнялі б чыны Абрагама.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Яны адказалі Яму і сказалі: ацец наш — Аўраам. Ісус сказаў ім: калі-б вы былі дзеці Аўраама, то рабілі бы ўчынкі Аўраамавы.
Belarusian Bokun
Яны адказалі і сказалі Яму: «Бацька наш — Абрагам». Кажа ім Ісус: «Калі б вы былі дзеці Абрагама, дык рабілі б справы Абрагама.