John 9:16 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Тады некаторыя фарысэі казалі: не ад Бога Гэты Чалавек, бо не шануе суботы. Іншыя казалі: як можа чалавек грэшны тварыць такія цуды? і паўстала між імі нязгода.
Belarusian 2017
Дык казалі некаторыя з фарысеяў: «Чалавек той, што не пільнуе суботы, не ёсць ад Бога»; іншыя ж казалі: «Як жа чалавек грэшнік можа чыніць такія знакі?» Гэтак дайшло да нязгоды між імі.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Дык казалі некаторыя з фарысэяў: “Чалавек той, што не беражэ суботы, ня ёсьць ад Бога”. Другія ж казалі: “Як жа чалавек грэшны можа чыніць такія знакі?” Гэтак дайшло да падзелу між імі.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Дык некаторыя з фарысэяў гаварылі: не ад Бога гэты чалавек, бо не шануе суботы. Другія казалі: як можа чалавек грэшны рабіць гэткія цуды? I была між імі спрэчка.
Belarusian Bokun
Сказалі тады некаторыя з фарысэяў: «Не ад Бога Гэты Чалавек, бо Ён не захоўвае суботы». Іншыя казалі: «Як можа чалавек грэшны рабіць гэткія знакі?» І быў падзел між імі.