Joshua 10:13 — Compare Translations

3 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І спынілася сонца, і месяц стаяў, пакуль народ помсьціў ворагам сваім. Ці ж ня гэта напісана ў кнізе Справядлівага: стаяла сонца сярод неба і не сьпяшалася на захад амаль цэлы дзень?
Belarusian 2017
І затрымаліся сонца і месяц, пакуль не адпомсціў народ сваім ворагам. Ці ж не запісана гэта ў Кнізе Справядлівага? «Дык стала сонца пасярэдзіне неба і на працягу амаль дня не спяшалася заходзіць».
Belarusian Bokun
І затрымалася сонца, і стануў месяц, аж адпомсьціўся народ над сваімі ворагамі». Ці ж не запісана гэта ў Кнізе Справядлівага: "Дык жа стала сонца пасярэдзіне неба і блізу ўвесь дзень не спяшалася заходзіць"?