Joshua 10:40 — Compare Translations

3 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І пабіў Ісус усю зямлю нагорную, і нізкія мясьціны і зямлю каля гор, і ўсіх цароў іх: нікога не пакінуў, хто ацалеў бы, і ўсё, што дыхала, пракляў, як загадаў Гасподзь Бог Ізраілеў;
Belarusian 2017
Такім чынам, Ешуа заваяваў усю зямлю: горы, і Нагэб, і Сэфэлу, і схілы гор, і цароў іх; не пакінуў у іх ніякіх астаткаў, але ўсё, што магло дыхаць, забіў, як загадаў Госпад, Бог Ізраэля.
Belarusian Bokun
Такім чынам Егошуа заваяваў усю зямлю: гару і Нэгеў, і Шэфэлю, і схілы гор, і валадароў іхніх. Не пакінуў у іх ніякіх рэшткаў, але ўсё, што магло дыхаць, выбіў, як загадаў ГОСПАД, Бог Ізраіля.