Joshua 10:5 — Compare Translations
3 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Яны сабраліся, і пайшлі пяць цароў Амарэйскіх: цар Ерусалімскі, цар Хэўронскі, цар Ярмуцкі, цар Эглонскі, яны і ўсё рушэньне іхняе і спыніліся табарам каля Гаваона, каб ваяваць зь ім.
Belarusian 2017
Дык, сышоўшыся, злучыліся разам пяць цароў амарэйскіх: цар Ерузаліма, цар Геброна, цар Ярмута, цар Лахіса, цар Эглона са сваімі войскамі; і сталі яны лагерам каля Габаона, і ваявалі супраць яго.
Belarusian Bokun
І яны зыйшліся, і злучыліся разам пяць валадароў Амарэйскіх: валадар Ерусаліму, валадар Хеўрону, валадар Ярмуту, валадар Ляхішу, валадар Эглёну, з войскамі сваімі. І расклаліся яны табарам каля Гібэону, і ваявалі супраць яго.