Joshua 2:19 — Compare Translations
3 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
і калі хто-небудзь выйдзе зь дзьвярэй дома твайго, таго кроў на галаве ягонай, а мы вольныя; а хто будзе з табою ў доме, таго кроў на галаве нашай, калі чыя-небудзь рука дакранецца да яго;
Belarusian 2017
Калі хто выйдзе з дзвярэй дома твайго, то кроў яго ўпадзе на яго галаву, і мы будзем не вінаваты, а кроў кожнага, хто ў доме з табой будзе заставацца, упадзе на нашу галаву, калі хто да яго дакранецца.
Belarusian Bokun
Калі хто выйдзе з дзьвярэй дому твайго, то кроў яго спадзе на галаву ягоную, а мы будзем невінаватыя. А калі хто ў доме з табой будзе заставацца, кроў ягоная спадзе на галаву нашую, калі нечая рука іх дакранецца.