Joshua 20:9 — Compare Translations

3 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
гэтыя гарады вызначаны ўсім сынам Ізраілевым і прыхадням, якія жывуць у іх, каб уцякаў туды кожны, хто забіў чалавека памылкова, каб не памёр ён ад рукі помсьніка за кроў, пакуль ня стане перад супольствам.
Belarusian 2017
Гэтыя гарады былі выбраныя для ўсіх сыноў Ізраэля і для чужынцаў, якія жывуць сярод іх, каб мог уцячы туды кожны, хто заб’е чалавека не жадаючы, каб не быў ён пакараны смерцю ад рукі блізкага, які імкнецца адпомсціць за пралітую кроў, пакуль не стане перад народам, каб высветліць сваю справу.
Belarusian Bokun
Такія вось гарады былі выбраныя для ўсіх сыноў Ізраіля і для чужынца, які жыве сярод іх, каб мог уцячы туды кожны, хто ня хочучы заб’е чалавека, каб ня быў пакараны сьмерцю ад рукі мсьціўцы за кроў, пакуль ня стане перад народам выясьніць прычыну здарэньня.