Joshua 22:25 — Compare Translations

3 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Гасподзь паставіў мяжу паміж вамі і намі, сыны Рувімавыя і сыны Гадавыя, Ярдан: няма вам долі ў Госпадзе". Такім чынам вашыя сыны не дапусьцілі б нашых сыноў шанаваць Госпада.
Belarusian 2017
Госпад паставіў на рацэ Ярдан мяжу між намі і вамі, сыны Рубэна і сыны Гада, і таму вы не маеце ніякай часткі ў Госпада”; — і з гэтай нагоды сыны вашы адвернуць сыноў нашых ад страху Госпада.
Belarusian Bokun
ГОСПАД паставіў на Ярдане мяжу між намі і вамі, сыны Рубэна і Гада, і таму вы ня маеце ніякай часткі ў ГОСПАДА!” І такім чынам сыны вашы адвярнулі б сыноў нашых ад страху ГОСПАДА.