Joshua 22:31 — Compare Translations
3 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І сказаў Фінээс, сын Элеазара, сьвятар, сынам Рувімавым і сынам Гадавым і сынам Манасііным: сёньня мы даведаліся, што Гасподзь сярод нас, што вы ня ўчынілі перад Госпадам злачынства гэтага; вы цяпер выбавілі сыноў Ізраіля ад рукі Гасподняй.
Belarusian 2017
Тады Пінхас, сын Элеязэра святара, сказаў ім: «Пераканаліся мы сёння, што з намі Госпад, бо вы не дапусцілі гэтага двурушніцтва адносна Госпада і збераглі сыноў Ізраэля ад рукі Госпада!»
Belarusian Bokun
Тады Пінхас, сын Элеазара сьвятара, сказаў сынам Рубэна, сынам Гада і сынам Манасы: «Пераканаліся мы сёньня, што між вамі ёсьць ГОСПАД, бо вы не дапусьціліся нявернасьці адносна ГОСПАДА, і захавалі сыноў Ізраіля ад рукі ГОСПАДА!»