Joshua 22:4 — Compare Translations
3 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
сёньня Гасподзь Бог ваш супакоіў братоў вашых, як казаў ім; дык жа вярнецеся і ідзеце ў намёты вашыя, у зямлю вашага валоданьня, якую даў вам Майсей, раб Гасподні, за Ярданам;
Belarusian 2017
Бо, такім чынам, даў Госпад, Бог ваш, супакой братам вашым і цішыню, як паабяцаў ім; цяпер вяртайцеся і ідзіце ў палаткі вашыя і ў зямлю ўладання вашага, якую даў вам Майсей, паслугач Госпадаў, за Ярданам;
Belarusian Bokun
Цяпер вось даў ГОСПАД, Бог ваш, супакой братам вашым і мір, як быў абяцаўшы ім. Цяпер вяртайцеся і ідзіце ў намёты вашыя і ў зямлю вашую, якую даў вам Майсей, слуга ГОСПАДА, за Ярданам.