Joshua 23:14 — Compare Translations

3 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Вось, я сёньня адыходжу на шлях усёй зямлі. А вы ведаеце ўсім сэрцам вашым і ўсёю душою вашаю, што не засталося марным ніводнае слова з усіх добрых слоў, якія гаварыў пра вас Гасподзь Бог ваш: усё збылося дзеля вас, ніводнае слова не засталося няспраўджаным.
Belarusian 2017
Вось, сёння я ўзыходжу на дарогу ўсяе зямлі; і вы пераканаецеся ўсёю душою, што з усіх слоў добрых, якімі прамаўляў да вас Госпад, Бог ваш, ніводнае не было пустое.
Belarusian Bokun
Вось жа сёньня я ўзыходжу на дарогу ўсёй зямлі. А вы пераканаецеся ўсім сэрцам сваім і ўсёю душою, што з усіх словаў добрых, якімі прамаўляў да вас ГОСПАД, Бог ваш, ніводнае не было пустое.