Jude 1:13 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
разьюшаныя марскія хвалі, што з шумавіньнем выкідаюць сваю брыду, зоркі вандроўныя, якіх трымае морак цемрыва навекі.
Belarusian 2017
раз’юшаныя віры марскія, што пеняцца сваёю брыдотаю, блукаючыя зоркі, для якіх бясконцасць цемрадзі навек захавана.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
узбураныя віры марскія, што пеняцца сваёю брыдотаю, заблуканыя зоркі, для каторых непраніклівая цемрадзь навек прызначана.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
лютыя хвалі марскія, што пеняцца сорамам сваім; зоры блукаючыяся, для якіх чорная цемра навекі захована.
Belarusian Bokun
лютыя хвалі марскія, якія пеняцца сорамам сваім; зоркі, што блукаюць, для якіх змрок цемры навекі захаваны.