Jude 1:15 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
чыніць суд над усімі і выкрыць усіх сярод іх бязбожных ва ўсіх справах, якія ад бязбожнасьці іхняй, і за ўсе жорсткія словы, якімі ганілі Яго бязбожныя грэшнікі.
Belarusian 2017
каб учыніць суд над усімі ды выкрыць кожную душу ва ўсіх яе нягодных учынках, у якіх яны чынілі бязбожнасць, і ва ўсіх ліхіх словах супраць Яго, якія яны, бязбожныя грэшнікі, прамаўлялі».
Belarusian Bible (CHNT) 1999
каб учыніць суд над усімі ды пакараць усіх бязбожнікаў за ўсе іхнія бязбожныя ўчынкі, у якіх выявілася іхняя бязбогасьць, і за ўсе блявузгі супраць Яго, якія казалі бязбожныя грэшнікі”.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
учыніць суд над усімі і дакарыць між імі ўсіх бязбожных за ўсе ўчынкі бязбожнасьці іх, якімі бязбожнае чыпілі, і за ўсе жорсткасьці, што гаварылі на Яго бязбожныя грэшнікі.
Belarusian Bokun
[каб] учыніць суд над усімі і дакарыць усіх бязбожнікаў іхніх за ўсе ўчынкі бязбожнасьці іх, якімі бязбожнае чынілі, і за ўсе жорсткасьці, што гаварылі на Яго бязбожныя грэшнікі».