Jude 1:9 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Міхаіл Арханёл, калі гаварыў з д’яблам, спрачаючыся пра Майсеева цела, не адважыўся вымавіць зьняважлівага выраку, а сказаў: няхай забароніць табе Гасподзь.
Belarusian 2017
Калі арханёл Міхал гаварыў з д’яблам, спрачаючыся пра цела Майсея, не адважыўся кінуць блюзнячага асуджэння, але сказаў: «Хай Госпад табе забароніць».
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Калі арханёл Міхал спрачаўся з д’яблам пра цела Майсея, не адважыўся кінуць зьняважлівага асуджэньня, але сказаў: “Хай Госпад цябе пакарае”.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Міхал Архангел, калі гаварыў з д’яблам, спрачаючыся за цела Майсеява, не адважыўся вынесьці дакорлівага прысуду, але сказаў: няхай забароніць табе Госпад.
Belarusian Bokun
Міхал арханёл, калі гаварыў з д’яблам, спрачаючыся за цела Майсея, не адважыўся вынесьці блюзьнерскага прысуду, але сказаў: «Няхай забароніць табе Госпад».