Judges 14:16 — Compare Translations
3 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І плакала жонка Самсонава перад ім і казала: ты ненавідзіш мяне і не кахаеш; ты загадаў загадку сынам народу майго, а мне не разгадваеш яе. Ён сказаў ёй: бацьку майму і маці маёй не разгадаў яе; ці ж табе разгадаю?
Belarusian 2017
Ліла слёзы жонка Самсона перад ім і скардзілася, кажучы: «Ненавідзіш ты мяне і не любіш, таму загадку, якую загадаў сынам народа майго, не хочаш мне растлумачыць». А ён адказаў: «Нават бацьку свайму і маці не жадаю гаварыць аб гэтым, а як магу табе растлумачыць?»
Belarusian Bokun
І плакала жонка Самсона перад ім, і казала: «Ненавідзіш ты мяне і ня любіш, і таму загадкі, якую загадаў сынам народу майго, ня хочаш мне разгадаць». А ён адказаў: «Нават бацьку свайму і маці не разгадаў бы, а як магу табе выявіць?»