Judges 16:17 — Compare Translations
3 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
і ён адкрыў ёй усё сэрца сваё, і сказаў ёй: брытва не краналася галавы маёй; бо я назарэй Божы ад чэрава маці маёй. Калі ж астрыгчы мяне, дык адступіць ад мяне сіла мая; я зраблюся слабы, і буду, як астатнія людзі.
Belarusian 2017
Тады адкрыў ён ёй усё сэрца сваё і сказаў ёй: «Ніколі галавы маёй не дакраналася лязо, бо я ад улоння маці сваёй — назір Божы; калі б абгалілі галаву маю, адышла б ад мяне сіла мая, і зрабіўся б я слабым, і стаў бы, як іншыя людзі».
Belarusian Bokun
І адкрыў ён усё сэрца сваё, і сказаў ёй: «Ніколі галавы маёй не дакранулася лязо, бо я ад улоньня маці маёй — назарэй Божы. Калі б абгалілі мне галаву маю, адыйдзе ад мяне сіла мая, і стануся я слабы як іншыя людзі».