Judges 16:9 — Compare Translations

3 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
(Тым часам адзін патайна сядзеў у яе спальні.) І сказала яму: Самсоне! Філістымляне ідуць на цябе. Ён парваў цяцівы, як ірвуць нітку з кудзелі, калі перапаліць яе агонь. І ня выведана сіла ягоная.
Belarusian 2017
ў той час, калі яны схаваліся ў яе пакоі. І яна яму крыкнула: «Самсон, філістынцы над табою!» Ён паразрываў вяроўкі так, як калі б хтосьці разарваў нітку, звітую з пакулля, калі яна занялася вогненным дымам; так і не даведаліся, у чым яго сіла.
Belarusian Bokun
Яны ж схаваліся ў другім пакоі, а яна крыкнула: «Самсон, Філістынцы над табою!» Ён аднак, паразрываў шнуры так, як нітку зрэбную, апаленую агнём. Так і не даведаліся, у чым сіла ягоная.