Judges 18:2 — Compare Translations

3 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І паслалі сыны Данавыя ад племя свайго пяць чалавек, мужчын дужых з Цоры і Эстаола, каб агледзець зямлю і разведаць яе, і сказалі ім: ідзеце, разведайце зямлю. Яны прыйшлі на гару Яфрэмавую да дома Міхі, і начавалі там.
Belarusian 2017
Такім чынам, выправілі сыны Дана са свайго пакалення і сваёй сям’і пяць чалавек, людзей наймужнейшых, з Сараа і Эстаола, каб выведалі зямлю і пільна разгледзелі яе, і сказалі ім: «Ідзіце і выведайце гэтую зямлю». Калі прыйшлі яны на гару Эфраім, аж да дома Міхі, яны там заначавалі.
Belarusian Bokun
І выправілі сыны Дана з межаў пакаленьня свайго пяць чалавек, людзей ваенных з Цоры і Эштаолу, каб выведалі зямлю, і пільна разгледзелі яе. І сказалі ім: «Ідзіце і выведайце гэтую зямлю». Дык прыйшлі яны аж на гару Эфраіма, аж да дому Міхі, і там заначавалі.