Judges 2:18 — Compare Translations
3 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Калі Гасподзь ставіў ім судзьдзяў, дык Сам Гасподзь быў за судзьдзю і ратаваў іх ад ворагаў іхніх ва ўсе дні судзьдзі: бо шкадаваў іх Гасподзь, чуючы стогны іхнія ад прыгнятальнікаў і ўціскальнікаў іхніх.
Belarusian 2017
І калі Госпад даваў ім суддзяў, Госпад быў з суддзёю, і вызваляў іх ад рук ворагаў іх праз увесь час суддзі, бо Госпад змякчаўся міласэрнасцю і чуў стогны няшчасных.
Belarusian Bokun
Калі ГОСПАД даваў ім судзьдзяў, ГОСПАД быў з судзьдзёю, каб бараніць іх ад рук ворагаў іхніх праз увесь час судзьдзі, бо ГОСПАД літаваўся над імі, калі яны стагналі ад тых, што іх уціскалі і перасьледвалі.