Judges 20:31 — Compare Translations
3 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Сыны Веньямінавыя выступілі супроць народу і аддаліліся ад горада, і пачалі, як раней, забіваць з народу на дарогах, зь якіх адна ідзе да Вэтыля, а другая да Гівы полем, і забілі да трыццаці чалавек зь Ізраільцянаў.
Belarusian 2017
Але і сыны Бэньяміна мужна напалі з горада і супраціўнікаў, што беглі, пераследавалі даволі доўга, так што ранілі іх, як у першы і другі дзень, і забівалі ўцекачоў на дзвюх дарогах, з якіх адна ідзе ў Бэтэль, а другая — у Габу, і па палях, і забілі каля трыццаці ваяроў;
Belarusian Bokun
І сыны Бэн’яміна выступілі супраць народу, і адыйшліся ад горада, і пачалі як раней забіваць ваяроў на дарогах, з якіх адна ідзе ў Бэтэль, а другая — у Гіву, і на палях, і ўжо загінула каля трыццаці ваяроў.