Judges 21:5 — Compare Translations

3 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І сказалі сыны Ізраілевыя: хто ня прыходзіў на сход да Госпада з усіх плямёнаў Ізраілевых? Бо вялікі праклён сказаны быў на тых, якія ня прыйшлі да Госпада ў Масіфу, і сказана было, што тыя аддадзены будуць сьмерці.
Belarusian 2017
і казалі: «Хто з усіх пакаленняў Ізраэля не прыбыў у войска Госпада?» Бо звязаліся яны вялікаю прысягаю, каб забіць тых, хто адсутнічаў, калі яны былі ў Міцпе.
Belarusian Bokun
І сказалі сыны Ізраіля: «Хто з усіх пакаленьняў Ізраіля не прыйшоў на зграмаджэньне перад ГОСПАДАМ?» Бо зьвязаліся яны ўрачыстаю прысягаю, што памрэ той, хто ня прыйдзе ў Міцпу да ГОСПАДА.