Judges 7:19 — Compare Translations
3 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І падышоў Гедэон і сто чалавек зь ім да табара, на пачатку сярэдняй варты, і разбудзілі вартавых, і затрубілі ў трубы і разьбілі збаны, якія былі ў руках у іх.
Belarusian 2017
І дайшоў Гедэон і сто мужчын, якія былі з ім, да крайняй часткі лагера ў пачатку сярэдняй начной варты, калі толькі паставілі вартаўнікоў, і затрубілі яны ў трубы, і разбілі збаны.
Belarusian Bokun
І дайшоў Гідэон і сто мужчынаў, якія былі з ім, да самага табару на пачатку сярэдняй начной варты, калі толькі паставілі вартаўнікоў. І затрубілі яны ў трубы, і пабілі збаны, што трымалі ў руках.