Judges 9:15 — Compare Translations

3 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Цярноўнік сказаў дрэвам: калі вы сапраўды ставіце мяне царом над сабою, дык ідзеце, схавайцеся ў цяні маім; калі ж не, дык выйдзе агонь зь цярноўніка і папаліць кедры Ліванскія.
Belarusian 2017
Адказала ім крушына: “Калі сапраўды хочаце мяне памазаць на цара, то хадзіце і адпачніце ў маёй засені; а калі не жадаеце, хай агонь выйдзе з цярніны і спаліць кедры лібанскія!”
Belarusian Bokun
Адказала цярніна дрэвам: “Калі сапраўды хочаце мяне памазаць на валадара, то хадзіце і адпачніце ў ценю маім! А калі не, дык вось агонь выйдзе з цярніны і спаліць кедры Лібанскія”.