Leviticus 14:21 — Compare Translations
3 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Калі ж ён бедны і ня мае дастатку, дык няхай возьме аднаго барана ў ахвяру за віну дзеля трасеньня, каб ачысьціць сябе, і адну дзесяцярыну эфы пшанічнай мукі, зьмяшанай з алеем, у прынашэньне хлебнае, і лог алею,
Belarusian 2017
Калі ж хто бедны і рука яго не можа знайсці таго, што прадпісана, хай возьме барана ў ахвяру за праступак для ўздымання, каб ачысціў яго святар, а таксама дзесятую частку мукі, запраўленай алеем, у ахвяру і адзін лог алею,
Belarusian Bokun
Калі ж хто бедны ды жыве ў нястачы, то няхай возьме аднаго барана ў ахвяру аднагараджэньня для патрасаньня, каб быць ачышчаным, а таксама дзясятую частку эфы мукі, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную, і адзін лог алею,