Leviticus 20:2 — Compare Translations
3 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Скажы гэта сынам Ізраілевым: хто з сыноў Ізраілевых і з прыхадняў, што жывуць сярод Ізраільцянаў, дасьць зь дзяцей сваіх Малоху, той хай будзе аддадзены сьмерці: народ зямлі хай паб'е яго камянямі;
Belarusian 2017
«Кажы сынам Ізраэля: “Хто з сыноў Ізраэля або з прышэльцаў, якія жывуць у Ізраэлі, дасць адно са сваіх дзяцей ідалу Малоху, будзе пакараны смерцю; народ землі хай укамянуе яго.
Belarusian Bokun
«Кажы сынам Ізраіля: Хто спасярод Ізраіля або спасярод прыбыльцаў, якія пасяліліся ў Ізраілі, дасьць адно са сваіх дзяцей Малоху, будзе пакараны сьмерцю; землякі ягоныя ўкамянуюць яго.