Luke 1:13 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Анёл жа сказаў яму: ня бойся, Захар, бо пачута малітва твая, і жонка твая Элізабета народзіць табе сына, і дасі яму імя Ян;
Belarusian 2017
Тады Анёл прамовіў да яго: «Не бойся, Захарыя, бо пачута маленне тваё, вось жа, жонка твая Лізавета народзіць табе сына, і назавеш яго Янам.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Тады анёл прамовіў да яго: “Ня бойся, Захарыя, бо выслухана маленьне тваё, вось жа жана твая Альжбета народзіць табе сына, і назавеш яго імем Ян.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Ангел жа сказаў яму: ня бойся, Захарыя; бо выvслухана малітва твая, і жонка твая Альжбета ўродзіць табе сына, і дасі яму імя — Іоан.
Belarusian Bokun
Анёл жа сказаў яму: «Ня бойся, Захарыя; бо пачутая просьба твая, і жонка твая Альжбета народзіць табе сына, і дасі яму імя Ян.