Luke 1:17 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
і пройдзе перад імі ў духу і ў сіле Ільлі, каб вярнуць сэрцы бацькоў дзецям, і непакорлівым лад думак праведнікаў, каб зьявіць Госпаду народ падрыхтаваны.
Belarusian 2017
І пройдзе перад Ім у духу і магутнасці Іллі, каб звярнуць сэрцы бацькоў да дзяцей, а непаслухмяных – да мудрасці справядлівых, каб падгатаваць Госпаду народ падрыхтаваны».
Belarusian Bible (CHNT) 1999
І пройдзе перад Ім у духу і моцы Гальяша, каб вярнуць сэрцы бацькоў да дзяцей, а няверучых — да мудрасьці справядлівых, каб прырыхтаваць Госпаду народ дасканалы”.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
I пройдзе перад Ім у духу і сіле Ільлі, каб вярнуць сэрцы бацькоў дзецям, і непаслухмяvных да мудрасьці праведных, каб прыгатаваць Госпаду народ падгатоўлены.
Belarusian Bokun
І будзе ісьці перад Ім у духу і сіле Ільлі, каб вярнуць сэрцы бацькоў дзецям, і непаслухмяным — лад думак праведнікаў, каб падрыхтаваць Госпаду народ падрыхтаваны».