Luke 1:5 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
У дні Ірада, цара Юдэйскага, быў сьвятар з Авіевай чаргі, імем Захар, і жонка ягоная з роду Ааронавага, імя ейнае Элізабэта.
Belarusian 2017
У дні Ірада, цара Юдэі, жыў адзін святар на імя Захарыя, з Абіявай чаргі. Ён меў жонку, з дачок Ааронавых, імя яе Лізавета.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
У дні Герода, караля Юдэі, жыў адзін сьвятар на імя Захарыя з Абіявае чаргі. Ён меў жонку, з дачок Ааронавых, імя яе Альжбета.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Быў у дні Ірада, цара Юдэйскага, сьвяшчэньнік з Авіявае чаргі, на імя Захарыя, і жонка яго з дачок Ааронавых; і было імя яе Альжбета.
Belarusian Bokun
Сталася ў дні Ірада, валадара Юдэйскага, [быў] сьвятар з Абіявае чаргі, на імя Захарыя, і жонка ягоная з дачок Аарона, і імя яе — Альжбета.