Luke 11:19 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І калі Я сілаю вэльзэвулавай выганяю дэманаў, дык сыны вашыя чыёй сілаю выганяюць іх? А таму яны будуць вам за судзьдзяў.
Belarusian 2017
А калі Я праз Бэльзебула выганяю дэманаў, дык сыны вашы праз каго выганяюць? Таму яны будуць суддзямі вашымі.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
А калі Я праз Бэльзэбуля выганяю дэманаў, дык сыны вашыя праз каго выганяюць? Таму яны будуць суддзямі вашымі.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
і калі Я сілаю Вэльзэвула выганяю дэманаў, то сыны вашыя кім выганяюць іх? Затым яны будуць судзьдзямі вам.
Belarusian Bokun
Калі ж Я праз Бэльзэбула выганяю дэманаў, сыны вашыя праз каго выганяюць іх? Дзеля гэтага яны будуць судзьдзямі вашымі.