Luke 12:1 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Тым часам, калі сабраліся тысячы людзей, так што ціснулі адзін аднаго, Ён пачаў гаварыць спачатку вучням Сваім: сьцеражэцеся закваскі фарысэйскай, якая ёсьць крывадушнасьць.
Belarusian 2017
Калі сабраўся велізарны натоўп кругом Яго, так што адны на адных націскалі, пачаў спярша Ён гаварыць да вучняў Сваіх: «Сцеражыцеся кіслі фарысейскай, якая ёсць крывадушнасць.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Калі сабраліся велізарныя грамады кругом Яго, так што адны другіх націскалі, пачаў Езус гаварыць перш да вучняў сваіх: “Сьцеражыцеся кісьлі фарысэйскай, каторая ёсьць крывадушнасьць.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Тымчасам сабраліся тысячы народу, ажно ціснулі адзін аднаго, і Ён зачаў гаварыць сьпярша да вучняў Сваіх: сьцеражыцеся перадусім рашчыны фарысэйскай, або крывадушнасьці.
Belarusian Bokun
Тым часам сабраўся шматтысячны натоўп, ажно ціснулі адзін аднаго, і Ён пачаў гаварыць спачатку да вучняў Сваіх: «Сьцеражыцеся кісьлі фарысэйскай, якая ёсьць крывадушнасьць.