Luke 13:19 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
яно падобнае на зерне гарчычнае, якое, узяўшы, чалавек пасадзіў у садзе сваім: і вырасла, і зрабілася вялікім дрэвам, і птушкі нябесныя хаваліся ў гольлі яго.
Belarusian 2017
Падобна яно да гарчычнага зярняці, якое, узяўшы, чалавек пасеяў у сваім агародзе; вырасла яно, і сталася вялікім дрэвам, і птушкі нябесныя гняздзіліся на яго галінах».
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Падобна яно да гарчычнага зярняці, якое, узяўшы, чалавек пасеяў у сваім агародзе. І вырасла яно, і сталася дрэвам вялізным, і птушкі нябесныя адпачывалі на яго галінах”.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Яно падобна да зярняці гарчычнага, якое ўзяўшы пасадзіў чалавек у садзе сваім: і вырасла і сталася вялікім дрэвам, і птушкі нябесныя хаваліся ў галінах яго.
Belarusian Bokun
Яно падобнае да зярняці гарчычнага, якое, узяўшы, пасадзіў чалавек у садзе сваім, і яно вырасла, і сталася вялікім дрэвам, і птушкі нябесныя хаваліся ў галінах ягоных».