Luke 13:4 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Альбо, ці думаеце, што тыя васямнаццаць чалавек, на якіх упала вежа Сілаамская і забіла іх, былі вінаватыя больш за ўсіх, хто жыве ў Ерусаліме?
Belarusian 2017
Або тыя васемнаццаць, на якіх упала вежа ў Сіло і забіла іх; вы думаеце, што яны былі больш вінаватымі, чым усе людзі, што жывуць у Ерузаліме?
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Або тыя васемнаццаць, на якіх завалілася вежа у Сілёэ і забіла іх. Ці вы думаеце, што яны былі больш вінаватымі, чым усе людзі, пражываючыя ў Ерузаліме?
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Ці думаеце, што тыя восемнаццаць душ, на якіх завалілася Сілаамская вежа ды пабіла іх, больш вінаватыя былі за ўсіх жыўшых у Ерузаліме?
Belarusian Bokun
Або ці думаеце, што тыя васямнаццаць, на якіх упала вежа ў Сілааме і пабіла іх, больш вінаватыя былі за ўсіх, хто жыў у Ерусаліме?