Luke 14:21 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І вярнуўшыся, раб той данёс пра гэта гаспадару свайму. Тады, угневаўшыся, гаспадар дома сказаў рабу свайму: ідзі хутчэй па вуліцах і завулках горада, і прывядзі сюды ўбогіх, калекаў, кульгавых і сьляпых.
Belarusian 2017
І, вярнуўшыся, паслугач расказаў гэта гаспадару свайму. Тады ўгнеўлены гаспадар дома сказаў паслугачу свайму: “Ідзі хутчэй на вуліцы і завулкі горада і прывядзі сюды ўбогіх, і калек, і кульгавых, і сляпых”.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
І, вярнуўшыся, слуга расказаў гэта гаспадару свайму. Тады разгневаны гаспадар сказаў свайму слузе: “Ідзі скора на вуліцы і завулкі горада, і прывядзі сюды ўбогіх і калекаў, храмых і сьляпых”.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
I, вярнуўшыся, слуга той пераказаў гэтае гаспадару свайму. Тады, разгневаўшыся, гаспадар дому сказаў слузе свайму: пайдзі хутчэй па вуліцах і вулках места і прывядзі сюды ўбогіх, калекаў, кульгавых, сьляпых.
Belarusian Bokun
І, вярнуўшыся, слуга той паведаміў гэтае пану свайму. Тады, загневаўшыся, гаспадар дому сказаў слузе свайму: “Ідзі хутчэй па вуліцах і завулках гораду і прывядзі сюды і ўбогіх, і калекаў, і кульгавых, і сьляпых”.