Luke 15:20 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Устаў і пайшоў да бацькі свайго. І калі ён быў яшчэ далёка, убачыў яго бацька ягоны і ўмілажаліўся; і пабегшы, упаў яму на шыю і пацалаваў яго.
Belarusian 2017
І, устаўшы, пайшоў да бацькі свайго. А калі ён быў яшчэ далёка, бацька яго ўбачыў яго і, узрушаны міласэрнасцю, пабегшы, кінуўся на шыю яго і цалаваў яго.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
І, устаўшы, пайшоў да бацькі свайго. А калі ён быў яшчэ далёка, бацька ягоны ўбачыў яго, і зьлітаваўся, і, пераняўшы яго, кінуўся яму на шыю, і цалаваў яго.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Устаў і пайшоў да айца свайго. I калі ён быў яшчэ далёка, згледзіў яго ацец яго і зьлітаваўся, і пабегшы кінуўся яму на шыю і цалаваў яго.
Belarusian Bokun
І, устаўшы, прыйшоў да бацькі свайго. Калі ён быў яшчэ далёка, убачыў яго бацька ягоны і зьлітаваўся, і, пабегшы, кінуўся яму на шыю, і цалаваў яго.