Luke 23:11 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Але Ірад са сваімі воямі, прынізіўшы яго і паглуміўшыся зь Яго, апрануў яго ў сьветлую вопратку і паслаў назад да Пілата.
Belarusian 2017
Тады Ірад выказаў Яму пагарду разам з жаўнерамі сваімі і пасмяяўся, апрануўшы Яго ў белыя шаты, і адправіў да Пілата.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Тады Герод узгардзіў Ім разам з войскам сваім і, на зьдзек адзеўшы Яго ў белую шату, адправіў да Пілата.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Ірад жа з жаўнерамі сваімі, зьняважыўшы Яго і насьмяяўшыся над Ім, адзеў Яго ў сьветлую вопратку і адаслаў назад да Пілата.
Belarusian Bokun
Ірад жа з жаўнерамі сваімі, пагардзіўшы Ім і пазьдзекваўшыся з Яго, апрануў Яго ў сьветлае адзеньне і паслаў Яго да Пілата.