Luke 23:35 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І стаялі людзі і глядзелі. А насьміхаліся разам зь імі і начальнікі, кажучы: іншых ратаваў, хай уратуе Сябе Самога, калі Ён Хрыстос, выбранец Божы.
Belarusian 2017
І народ стаяў, прыглядаючыся. Кпілі з Яго і начальнікі, кажучы: «Іншых ратаваў, хай і Сябе выратуе, калі Ён – Хрыстос, выбраннік Божы».
Belarusian Bible (CHNT) 1999
І народ стаяў, прыглядаючыся. Насьмяхаліся з Езуса і начальнікі, кажучы: “Іншых ратаваў, хай і сябе выратуе, калі Ён — Хрыстос, выбраньнік Божы”.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
I стаяў народ і глядзеў. Насьмяхаліся-ж разам з імі й начальнікі, кажучы: другіх спасаў, няхай жа Сябе Самога спасе, калі Ён Хрыстос, выбранец Божы.
Belarusian Bokun
І стаяў народ, гледзячы. Насьмяхаліся ж разам з імі і начальнікі, кажучы: «Другіх збаўляў, няхай жа Сябе Самога збавіць, калі Ён — Хрыстос, Выбранец Божы».