Luke 23:55 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Пасьледавалі таксама і жанчыны, якія прыйшлі зь Ісусам з Галілеі, і глядзелі магілу, і як ускладалася Цела Ягонае;
Belarusian 2017
Падышлі таксама жанчыны, якія прыйшлі з Ім з Галілеі, і ўбачылі магілу і як пакладзена было цела Яго,
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Надыйшлі таксама жанчыны, каторыя прыйшлі з Ім з Галілеі, і бачылі магілу і як улажылі цела Ягонае,
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
I жанчыны, што прыйшлі з Ісусам з Галілеі, пайшлі і глядзелі магілу і як клалі цела Яго;
Belarusian Bokun
І жанчыны, што былі прыйшоўшы з Ім з Галілеі, пайшлі глядзець магілу і як было пакладзена цела Ягонае.