Luke 24:44 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І сказаў ім: вось тое, пра што Я вам казаў, яшчэ калі быў з вамі, што належыць спраўдзіцца ўсяму, напісанаму пра Мяне ў законе Майсеевым і ў прароках і ў псальмах.
Belarusian 2017
І сказаў ім: «Ці ж не такія былі словы, якія Я гаварыў вам, калі быў яшчэ з вамі, што трэба было споўніцца ўсяму, што напісана было пра Мяне ў законе Майсея, і ў прарокаў, і ў псальмах».
Belarusian Bible (CHNT) 1999
І сказаў ім: “Ці ж не такія былі Мае словы, якія гаварыў вам, будучы яшчэ з вамі, што трэба было споўніцца ўсяму, што напісана было пра Мяне ў Законе Майсея, у Прарокаў і ў Псальмах”.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
I сказаў ім: вось тое, аб чым Я вам гаварыў, яшчэ як быў з вамі: што павінна выпаўніцца ўсё, напісанае аба Мне ў законе Майсеявым і ў прароках ды псальмах.
Belarusian Bokun
І сказаў ім: «Вось тыя словы, якія Я гаварыў вам, калі яшчэ быў з вамі, што мусіць споўніцца ўсё, што напісана пра Мяне ў Законе Майсея, і ў Прарокаў, і ў Псальмах».