Luke 4:41 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Выходзілі таксама і дэманы з многіх з крыкам і казалі: Ты Хрыстос, Сын Божы. А Ён забараняў ім расказваць, што яны ведаюць, што Ён Хрыстос.
Belarusian 2017
З многіх выходзілі таксама дэманы, якія крычалі і казалі: «Ты – Хрыстос, Сын Божы». І, забараняючы ім, не дазваляў гаварыць, што яны ведаюць, што Ён – Хрыстос.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
З многіх выходзілі таксама дэманы з крыкам: “Ты — Сын Божы”. І (Езус), сварачыся на іх, не дазваляў казаць, што яны ведаюць, што Ён — Хрыстос. Езус пакідае Кафарнаўм
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Выходзілі таксама й нячыстыя духі із многіх з крыкам і гаварылі: Ты Хрыстос, Сын Божы. А Ён забараняў ім гаварыць, што яны ведаюць, што Ён Хрыстос.
Belarusian Bokun
Выганяў таксама дэманаў з многіх, якія крычалі і казалі: «Ты — Хрыстос, Сын Божы». І Ён забараняў ім казаць, што яны ведаюць, што Ён — Хрыстос.