Luke 5:17 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Аднаго дня, калі Ён вучыў, і сядзелі тут фарысэі і законьнікі, якія прыйшлі з усіх мясцовасьцяў Галілеі і Юдэі і зь Ерусаліма, і сіла Гасподняя зьяўлалася ў ацаленьні хворых,
Belarusian 2017
І сталася: аднаго дня Ён навучаў; і сядзелі фарысеі і заканазнаўцы, што прыйшлі з усіх пасяленняў Галілеі, і Юдэі, і Ерузаліма. І магутнасць Госпадава была ў Яго на аздараўленне.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Здарылася, што аднаго дня сядзеў Езус, навучаючы. Там жа сядзелі і фарысэі і законаведы, сабраўшыся з усіх пасяленьняў Галілеі, і Юдэі, і Ерузаліма. І Езус меў моц Госпадаву на аздараўленьне.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
I сталася, раз, як Ён навучаў, і сядзелі тут фарысэі й законавучыцелі, прыйшоўшы з усіх мястэчак Галілеі і Юдэі і Ерузаліму, і сіла Госпадава была дзеля аздараўленьня іх,
Belarusian Bokun
І сталася, у адзін дзень, як Ён навучаў, і сядзелі фарысэі і законавучыцелі, якія прыйшлі з усіх мястэчак Галілеі і Юдэі, і Ерусаліму, і сіла Госпадава была дзеля аздараўленьня іх,