Luke 5:36 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Пры гэтым сказаў ім прытчу: ніхто ня прышывае латку да старой адзежыны, ададраўшы ад новай адзежыны; а інакш і новую падзярэ, і да старой не падыдзе латка ад новай.
Belarusian 2017
Казаў ім яшчэ прыпавесць: «Ніхто латы з адзення новага не прышывае да старога адзення, бо і новае раздзярэ, ды лата з новага не надаецца да старога.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Сказаў ім яшчэ прытым прыповесьць: “Ніхто латы з адзеньня новага не прышывае да старога адзеньня, бо і новае разьдзярэ, ды лата з новага не надаецца да старога.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Пры гэтым сказаў ім прыповесьць: ніхто не прышывае латкі да старое адзежыны, ададраўшы ад новае адзежыны, бо йначай і новую разьдзярэ, і да старое не падойдзе латка ад новага.
Belarusian Bokun
І сказаў ім прыповесьць: «Ніхто латкі ад новага адзеньня не прышывае да старога адзеньня, бо іначай і новае разьдзярэ, і да старога не падыйдзе латка ад новага.