Luke 7:14 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І падышоўшы, дакрануўся да мараў; тыя, што несьлі, спыніліся; і Ён сказаў: хлопча! табе кажу, устань.
Belarusian 2017
І падышоў і дакрануўся да труны; а тыя, што неслі, спыніліся. І гаворыць: «Юнача, кажу табе, устань!»
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Падыйшоў і дакрануўся насілкаў; а тыя, што несьлі, затрымаліся. І сказаў: “Юнача, кажу табе, устань!”
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
I, падыйшоўшы, дакрануўся да насілкаў; нёсшыя затрымаліся; і Ён сказаў: хлопча! табе кажу: устань!
Belarusian Bokun
І, падыйшоўшы, дакрануўся да пахавальных насілкаў; а тыя, што несьлі іх, затрымаліся, і Ён сказаў: «Юнача, табе кажу: Устань!»