Luke 7:8 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
бо я і падуладны чалавек, але, маючы ў сябе ў падначаленьні вояў, кажу аднаму: "ідзі", і ідзе; і другому: "прыйдзі", і прыходзіць; і слузе майму: "зрабі тое", і робіць.
Belarusian 2017
Бо і я – чалавек, пастаўлены пры ўладзе, маю пад сабой жаўнераў і кажу аднаму: “Ідзі”, і ён ідзе, а другому: “Прыйдзі”, і ён прыходзіць, і паслугачу свайму: “Рабі гэта”, і ён робіць».
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Бо і я — чалавек, маючы ўладу, маю пад сабой жаўнераў. Кажу гэтаму: “Ідзі”, і ён ідзе, а іншаму: “Прыйдзі”, і ён прыходзіць, і слузе свайму: “Рабі гэта”, і ён робіць”.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
бо і я маю над сабою ўладу, але маю і пад сабою жаўнераў; кажу аднаму — пайдзі, і йдзе; і другому: прыдзі, і прыходзіць; і слузе майму: зрабі тое, і зробіць.
Belarusian Bokun
Бо і я чалавек, які маю над сабою ўладу, і маю пад сабою жаўнераў; і кажу аднаму: “Пайдзі”, — і ён ідзе; і другому: “Прыйдзі”, — і ён прыходзіць; і слузе майму: “Зрабі тое”, — і ён робіць».