Mark 1:16 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
А праходзячы каля мора Галілейскага, убачыў Сымона і Андрэя, брата ягонага, якія закідвалі мярэжы ў мора, бо яны былі рыбакі.
Belarusian 2017
І, праходзячы каля мора Галілейскага, убачыў Сімона і брата яго Андрэя, што закідалі сеткі ў мора; бо былі яны рыбаловамі.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
І, праходзячы каля мора Галілейскага, убачыў Сымона і брата ягонага Андрэя, закідаючых сеткі ў мора; былі бо яны рыбакамі.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Праходзячы-ж ля мора Галілейскага, угледзіў Сымона і Андрэя, брата ягонага, як закідалі сеці ў мора, бо яны былі рыбаловы.
Belarusian Bokun
І, праходзячы каля мора Галілейскага, убачыў Сымона і Андрэя, брата ягонага, што закідвалі [нерат] у мора, бо былі яны рыбаловамі.