Mark 1:45 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
А ён, выйшаўшы, пачаў абвяшчаць і расказваць пра тое, што адбылося, так што Ісус ня мог ужо адкрыта ўвайсьці ў горад, а быў звонку, у мясьцінах пустэльных. І прыходзілі да Яго адусюль.
Belarusian 2017
Але ён, адышоўшы, пачаў шмат распавядаць ды шырыць слаўную чутку так, што ўжо Ён не мог адкрыта пайсці ў горад, але быў звонку ў бязлюдных мясцінах. І адусюль сыходзіліся да Яго.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Але ён, адыйшоўшыся, пачаў расказваць ды шырыць пра гэта словы так, што ўжо (Езус) ня мог адкрыта пайсьці ў горад, але быў вонкі ў бязьлюдных мясьцінах. І зусюль зыходзіліся да Яго.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
А ён, выйшаўшы, пачаў многа гаварыць і шырыць кругом вестку, дзеля чаго Ісус ня мог ужо ўвайсьці адкрыта ў места, але быў вонках, у мясцох пустынных. I прыходзілі да Яго зусюль.
Belarusian Bokun
Але ён, выйшаўшы, пачаў шмат абвяшчаць і шырыць кругом гэта слова, што [Ісус] ужо ня мог адкрыта ўвайсьці ў горад, але быў вонкі, у мясьцінах пустынных. І прыходзілі да Яго адусюль.