Mark 10:1 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Выправіўшыся адтуль, прыходзіць у межы Юдэйскія за Ярданам. Зноў зьбіраюцца да Яго людзі; і паводле звычаю Свайго, Ён зноў вучыў іх.
Belarusian 2017
І, выходзячы адтуль, Ісус прыходзіць у межы Юдэі за Ярданам, і зноў сабралася да Яго многа людзей, і Ён, як звычайна, навучаў іх зноў.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
І, выйшаўшы адтуль, Езус прыходзіць у межы Юдэі за Ярданам. І там зноў сабралася вакол Яго многа людзей, і Ён, як звычайна, навучаў іх.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
I згэтуль, устаўшы, прыходзіць у межы Юдэйскія за Іорданам. і зноў зьбіраецца да Яго народ, і па звычаю свайму Ён ізноў навучаў іх.
Belarusian Bokun
Устаўшы адтуль, прыходзіць у межы Юдэі за Ярданам. І зноў зьбіраецца вакол Яго натоўп, і Ён, як меў звычай, зноў навучаў іх.