Mark 10:24 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Вучні жахнуліся ад словаў Ягоных. Але Ісус зноў кажа ім у адказ: дзеці! як цяжка тым, хто спадзяецца на багацьце, увайсьці ў Царства Божае!
Belarusian 2017
Вучні ж дзівіліся са слоў Яго. Але Ісус зноў, адказваючы, гаворыць ім: «Сынове, як цяжка тым, хто ўскладае надзею на багацце, увайсці ў Валадарства Божае.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Вучні ж дзівіліся дзеля словаў Ягоных. Але Езус зноў кажа ім: “Дзеці, як цяжка ўвайсьці ў Каралеўства Божае тым, хто надзею ўскладае на багацьце.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Вучні здумеліся ад слоў Яго. Але Ісус ізноў сказаў ім у адказ: дзеці! як цяжка ўвайсьці ў царства Божае тым, хто ўскладае надзею на багацьце.
Belarusian Bokun
Вучні аслупянелі дзеля словаў Ягоных. Але Ісус зноў кажа ім у адказ: «Дзеці, як цяжка ўвайсьці ў Валадарства Божае тым, хто ўскладае надзею на багацьце.