Mark 10:30 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
і не атрымаў бы сёньня, у час гэты, сярод ганеньняў, устакроць больш дамоў, і братоў, і сёстраў, і бацькоў, і мацярок, і дзяцей, і земляў, а ў веку будучым жыцьця вечнага;
Belarusian 2017
каб ён не атрымаў цяпер, у гэты час, сярод пераследаванняў, у сто разоў больш дамоў, і братоў, і сясцёр, і мацярок, і сыноў, і палёў, а ў будучым веку – жыццё вечнае.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
каб ён не атрымаў у сто разоў больш цяпер, у гэты час, дамоў, і братоў, і сёстраў, і матак, і дзяцей, і палёў сярод перасьледаваньняў, ды жыцьцё вечнае ў будучым веку.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
і не атрымаў бы цяпер, у гэты час, сярод перасьледаваньня ў сто разоў балей дамоў, і братоў, і сёстраў, і бацькоў, і матак, і дзяцей, і земляў, а ў будучыне — жыцьця вечнага;
Belarusian Bokun
і не атрымаў бы цяпер, у гэты час, сярод перасьледаваньняў, у сто разоў больш дамоў, і братоў, і сёстраў, і маці, і дзяцей, і палёў, а ў будучым веку — жыцьцё вечнае.